Тэхнічны адміністратар даменаў .BY і .БЕЛ стаў паўнавартасным членам сcNSO пры ICANN

Тэхнічны адміністратар даменаў .BY і .БЕЛ стаў паўнавартасным членам сcNSO пры ICANN
Тэхнічны адміністратар даменаў .BY і .БЕЛ атрымаў статус члена ccNSO (Country Code Names Supporting Organization) - арганізацыі, якая аб'ядноўвае прадстаўнікоў нацыянальных даменаў з усяго свету пад эгідай ICANN.

У межах ссNSO прадстаўнікі нацыянальных даменаў абменьваюцца ведамі і навыкамі, якія дапамагаюць ім дасягаць высокіх вынікаў у сваёй працы. Як новы член ссNSO тэхнічны адміністратар даменаў .BY і .БЕЛ плануе прадставіць калегам з іншых краін вопыт, набыты пры развіцці беларускіх даменаў.

Акрамя гэтага, удзел ў ccNSO дазволіць Беларусі быць больш актыўнай ў сумеснай з ICANN дзейнасці. У цяперашні час спецыялісты тэхнічнага адміністратара даменаў .BY і .БЕЛ задзейнічаныя ў працы Cyrillic Generation Panel, якая займаецца ўкараненнем кірылічных даменаў у сусветную інтэрнэт-прастору. Пасля ўступлення ў ccNSO спецыялісты разам з іншымі ўдельнікамі гэтай арганізацыі пачнуць працу над глабальнай палітыкай ICANN, якая вызначае функцыянаванне даменных зон ва ўсім свеце. Да гэтай палітыкі адносяцца пытанні ўкаранення даменаў на нацыянальных мовах і многае іншае.

З радасцю вітаю ўступленне тэхнічнага адміністратара даменаў .BY і .БЕЛ ў ccNSO - арганізацыю, створаную рэгістратурамі нацыянальных даменаў для супрацоўніцтва і абмену вопытам, а таксама распрацоўкі глабальных стандартаў.

Уся праца ў нашай арганізацыі выконваецца на валанцёрскіх пачатках. Уклад рэгістратур з Еўропы традыцыйна вельмі вялікі, і я рада, што прадстаўнікі беларускіх даменаў настроены рашуча і гатовыя стаць актыўнымі ўдзельнікамі рабочых груп і дыскусій, што ў сваю чаргу паслужыць сумеснаму росту.

 Старшыня ссNSO Катрына Сатаке

ссNSO была створана ў структуры ICANN ў 2003 годзе. Яна ўяўляе сабой пляцоўку для абмену думкамі і вопытам паміж рэгістратурамі нацыянальных даменаў з усяго свету. У цяперашні момант членамі ссNSO з'яўляецца 161 арганізацыя, сярод якіх рэгістратуры нацыянальных даменаў з Еўропы, Амерыкі і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну.