Частыя пытанні

Пытанні карыстальнікаў

  1. Выберыце даменнае імя для рэгістрацыі. Яно можа змяшчаць літары лацінскага алфавіту (a-z), лічбы (0-9), злучок («-»). Даменнае імя не можа пачынацца ці скончывацца злучком, утрымліваць два злучка, якія стаяць адзін за адным, а таксама змяшчаць злучок у трэцяй i чацвёртай пазіцыях адначасова. Мінімальная даўжыня даменнага імені – 2 сімвала, максімальная – 63 сімвала.
  2. Выберыце рэгістратара са спісу дзеючых рэгістратараў.
  3. На сайце рэгістратара пераканайцеся, што абраны вамі дамен даступны для рэгістрацыі.
  4. Падайце заяўку на рэгістрацыю дамена на сайце рэгістратара, запоўніўшы рэгістрацыйную форму. Адразу пасля падачы заяўкі вам будзе выстаўлены рахунак, які вы зможаце аплаціць зручным для вас спосабам.
  5. Важна, каб у кантактных дадзеных быў указаны актуальны адрас электроннай пошты, бо менавiта сродкамi электроннай пошты рассылаецца інфармацыя аб стане даменаў.
  6. Пасля падачы заяўкі на рэгістрацыю дамена вам неабходна зрабіць аплату.
  7. Звярніце ўвагу, што пасля падачы заяўкі на рэгістрацыю дамен застаецца свабодным для рэгістрацыі іншымi асобам да таго моманту, калі будзе ажыццёўлена аплата за дамен.

  1. Выберыце даменнае імя для рэгістрацыі. Яно можа змяшчаць літары рускага і беларускага алфавітаў (а-я), лічбы (0-9), сімвалы злучок («-») і апостраф («'»). Даменнае імя не можа пачынацца ці скончвацца злучком, утрымліваць два злучка, якія стаяць адзін за адным. Даменнае імя павінна ўтрымліваць мінімум 2 сімвала, а максімум такую колькасць сімвалаў, каб яго абазначэнне ў кадоўцы punycode было менш за 63 знака.
  2. Выберыце рэгістратара са спісу дзеючых рэгістратараў.
  3. На сайце рэгістратара пераканайцеся, што абраны вамі дамен даступны для рэгістрацыі.
  4. Падайце заяўку на рэгістрацыю дамена на сайце рэгістратара, запоўніўшы рэгістрацыйную форму. Адразу пасля падачы заяўкі вам будзе выстаўлены рахунак, які вы зможаце аплаціць зручным для вас спосабам.
  5. Важна, каб у кантактных дадзеных быў указаны актуальны адрас электроннай пошты, бо менавiта сродкамi электроннай пошты рассылаецца інфармацыя аб стане даменаў.
  6. Пасля падачы заяўкі на рэгістрацыю дамена вам неабходна зрабіць аплату.
  7. Звярніце ўвагу, што пасля падачы заяўкі на рэгістрацыю дамен застаецца свабодным для рэгістрацыі іншымi асобам да таго моманту, калі будзе ажыццёўлена аплата за дамен.

Даменнае імя звязваецца з хостынгам пры дапамозе сервераў імёнаў (DNS-сервераў), якія прадстаўляюцца хостынг-правайдэрам.

Для таго каб звязаць дамен з хостынгам, неабходна ўказаць імёны DNS-сервераў у панэлі кіравання даменным імём. Змена такой інфармацыі адбываецца не імгненна, часам чаканне можа доўжыцца да сутак.

Задаць пытанне:

 * — палі, абавязковыя да запаўнення
Пачакайце крыху, ідзе адпраўка ...