Аб змене загаду Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2010 г. № 47

Загад Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры
Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
20 снежня 2019 г. № 429


На падставе Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2019 г. № 350 "Аб асаблівасцях выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт" ЗАГАДВАЮ:

1. Унесці ў загад Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2010 г. № 47 "Аб некаторых пытаннях рэгістрацыі даменных імёнаў у прасторы іерархічных імёнаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт" наступныя змены:

1.1.. назву выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Аб рэгістрацыі даменных імёнаў у нацыянальнай даменнай зоне";

1.2. прэамбулу і пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"На падставе чацвёртага абзаца часткі першай, часткі другой пункта 13 Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2010 г. № 60 "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт", часткі другой падпункта 1.2 і часткі першай падпункта 1.3 пункта 1 Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2019 г. № 350 "Аб асаблівасцях выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт" ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзіць:

Інструкцыю аб рэгістрацыі даменных імёнаў у нацыянальнай даменнай зоне (прыкладаецца);

Інструкцыю аб парадку правядзення конкурсу па выбары тэхнічнага адміністратара нацыянальнай даменнай зоны (прыкладаецца).";

1.3. Інструкцыю аб парадку рэгістрацыі даменных імёнаў у прасторы іерархічных імёнаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, зацверджаную гэтым загадам, выкласці у новай рэдакцыі (прыкладаецца).

2. Устанавіць, што:

2.1.дамовы на рэгістрацыю даменных імёнаў другога ўзроўню, заключаныя да ўступлення ў сілу гэтага загаду, падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з дадзеным загадам пры іх падаўжэнні на новы тэрмін. Пры гэтым:

па пагадненні бакоў такія дамовы могуць быць прыведзены ў адпаведнасць з гэтым загадам да наступлення тэрміну іх падаўжэння;

да прывядзення ў адпаведнасць з гэтым загадам гэтыя дамовы дзейнічаюць у частцы, якая не супярэчыць дадзенаму загаду. У астатнім бакі такіх дамоў кіруюцца заканадаўствам па пытаннях рэгістрацыі даменных імёнаў у нацыянальнай даменнай зоне, а асобы, якія валодаюць правамі на адміністраванне даменных імёнаў, лічацца іх уладальнікамі і працягваюць ажыццяўляць гэтыя правы ў адпаведнасці з названым заканадаўствам;

2.2. з дня ўступлення ў сілу гэтага загаду рэестр нацыянальнай даменнай зоны функцыянуе ў выглядзе цэнтралізаванай базы дадзеных аб даменных імёнах, зарэгістраваных у нацыянальнай даменнай зоне, у тым ліку аб іх уладальніках;

2.3. дамовы на рэгістрацыю даменных імёнаў другога ўзроўню, адносна якіх на дату ўступлення ў сілу гэтага загаду не мінуў 30-дзённы перыяд для падаўжэння тэрміну іх дзеяння і паводле якіх адміністраванне і дэлегаванне такіх даменных імёнаў было прыпынена, могуць быць падоўжаны да заканчэння дадзенага перыяду.

Запіс пра рэгістрацыю даменных імёнаў у цэнтралізаванай базе дадзеных аб даменных імёнах, зарэгістраваных у нацыянальнай даменнай зоне, у тым ліку аб іх уладальніках, дамовы на рэгістрацыю якіх не былі падоўжаны да заканчэння перыяду, названага ў частцы першай гэтага падпункта, анулёўваецца;

2.4. юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць рэгістрацыю даменных імёнаў у нацыянальнай даменнай зоне, забяспечваюць прыняцце неабходных мер па арганізацыі доступу да сістэмы міжведамаснага электроннага дакументазвароту дзяржаўных органаў і прадастаўленне не пазней 1 сакавіка 2020 г. у Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь інфармацыі аб атрыманні такога доступу.

3. Гэты загад уступае ў сілу з 1 студзеня 2020 г.

Начальнік А.Ю.Паўлючэнка