Гісторыя дамена .BY

Жнівень 2016 г.Тэхнічны адміністратар беларускай дамэннай зоны стаў чальцом арганізацыі ccNSO (Country Code Names Supporting Organization), якая аб'ядноўвае рэгістратуры нацыянальных даменаў свету пад эгідай ICANN
Студзень 2016 г. Тэхнічны адміністратар беларускай дамэннай зоны стаў асацыяваным чальцом арганізацыі APTLD (Асацыяцыі нацыянальных даменаў верхняга ўзроўню Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну), якая аб'ядноўвае рэгістратуры найбуйнейшых нацыянальных даменаў свету, такіх як .cn (Кітай), .au (Аўстралія) і .рф (Расія)
1 верасня 2015 г.

Абноўлены афіцыйны сайт нацыянальных даменных зон .BY і .БЕЛ.
Асноўныя змены:

  • пашыраная статыстыка рэгістрацый даменаў;
  • адзіны WHOIS-сэрвіс даменных зон .BY і .БЕЛ
Пачатак 2015 г.Ужо больш за год .BY ўтрымлівае першае месца ў Еўропе па тэмпах росту (па дадзеных CENTR)
Сакавік 2014 г.Колькасць даменаў .BY пераадольвае мяжу ў 100 000
24 кастрычніка 2013 г.Ўведзена тэхналогія DNSSEC (Domain Name System Security Extensions – тэхналогія, якая дазваляе адназначна пераканацца ў сапраўднасці DNS-інфармацыі пры дапамозе крыптаграфічнай подпісы)
Кастрычнік 2013 г.Тэхнічны адміністратар беларускай дамэннай зоны стаў чальцом арганізацыі CENTR (Савета еўрапейскіх нацыянальных рэгістратур верхняга ўзроўня), якая аб'ядноўвае рэгістратуры нацыянальных даменаў Еўропы
20 жніўня 2013 г.Новая інструкцыя аб парадку рэгістрацыі даменных імёнаў у зоне .BY
Асноўныя змены:
  • магчымасць рэгістрацыі і яе падаўжэння на 2 гады;
  • арганізацыі і ІП могуць аказваць пасрэдніцкія паслугі па рэгістрацыі даменаў .BY
1 кастрычніка 2012 г.Старт правядзення дабрачынных аўкцыёнаў даменаў .BY, выключаных з рэестра. Усе сродкі, за вылікам стандартнага кошту рэгістрацыі, нязменна накіроўваюцца ў беларускія дзіцячыя дамы
Люты 2012 г.
  • Запушчаны сэрвіс WHOIS дамена .BY;
  • Адменены 30-дзённы перыяд блакіроўкі (рэзервавання) дамена;
  • Адменена праверка заявак ААЦ
5 мая 1994 г. Зарэгістравана нацыянальная даменная зона Беларусі