Дамен .БЕЛ афіцыйна запушчаны

Праз пяць дзён пасля прыняцця саветам дырэктароў ICANN рашэння аб дэлегаванні .БЕЛ новая кірылічная даменная зона афіцыйна запрацавала.

На дадзены момант вядома храналогія запуску этапаў рэгістрацыі. Першым стартуе прыём заявак на прыярытэтную рэгістрацыю ад уладальнікаў гандлёвых марак і фірмовых назваў юрыдычных асобаў. Этап прадоўжыцца 3 месяцы і стартуе ўжо на пачатку вясны.

Пасля завяршэння гэтага этапу будзе праведзена серыя дабрачынных этапаў прэміум-даменаў .БЕЛ. Этап таксама працягнецца 3 месяцы. Усе сродкі, атрыманыя ад аўкцыёнаў даменаў, будуць накіраваны ў дзіцячыя дамы пад канкрэтныя праекты.

У бліжэйшыя дні будуць апублікаваны дакладныя даты правядзення этапаў, кошт даменаў .БЕЛ на этапах прыярытэтнай рэгістрацыі, парадак падачы заявак для ўладальнікаў гандлёвых марак і фірмовых юрыдычных асобаў.