Прынята рашэнне об дэлегаванні дамена .БЕЛ

12 лютага на савеце дырэктароў ICANN у Сінгапуры было прынята рашэнне аб дэлегаванні дамена .БЕЛ Аператыўна-аналітычнаму цэнтру пры Прэзідэнце (адміністратар даменнай зоны) і УП “Надзейныя праграмы” (тэхнічны адміністратар). Гэта азначае, што зусім хутка з’явіцца магчымасць рэгістраваць даменныя імёны на рускай і беларускай мовах.

Адкрыццё новай зоны будзе праходзіць у некалькі этапаў. Вясной пачнецца прыём заявак на прыярытэтную рэгістрацыю даменаў .БЕЛ для ўладальнікаў гандлёвых марак і фірмовых назваў. Гэты этап будзе доўжыцца 3 месяцы. Затым надыдзе этап дабрачынных аўкцыёнаў, на якіх усе жадаючыя змогуць патаргавацца за лепшыя дамены (напрыклад, дызайн.бел, мэбля.бел і г.д.). Сродкі ад аўкцыёнаў будуць накіраваны ў беларускія дзіцячыя дамы. На дадзены момант заказаць, падаць заяву, забраніраваць дамен .БЕЛ немагчыма ні ў адной кампаніі.

Адкрытая рэгістрацыя для ўсіх жадаючых пачнецца не раней верасня 2015 года.

Тым часам, даменная зона .BY у апошнія гады займае першае месца ў Еўропе па тэмпах росту (па дадзеных арганізацыі CENTR), на сенняшні час у ёй зарэгістравана больш за 116 000 даменаў.