Дзяржорганы і дзяржарганізацыі будуць рэгістраваць свае сайты ў зоне .БЕЛ

Саўмін Беларусі ўнёс змяненні ў Палажэнне аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый.

Згодна з Пастановай Саўміна № 391 ад 8 мая 2015 года, раней пункт 9 Палажэння абвяшчаў, што дзяржорганы рэгіструюць даменныя імёны ў зонах .gov.by і .mil.by, арганізацыі – у зоне .by. Цяпер жа гэты пункт дакумента гучыць так: "Дзяржаўныя органы рэгіструюць даменныя імёны ў зонах .бел, .gov.by або .mil.by, арганізацыі – у зонах .бел і (або) .by".