11 краін назіралі за дыялогам аб Байнэце. Форум па кіраванні інтэрнэтам IGF 2017 прайшоў у Мінску

Беларускі форум па кіраванні інтэрнэтам стаў па-сапраўднаму маштабнай адкрытай пляцоўкай, дзе магчымасць выступіць і быць пачутым атрымалі ўсе, хто жадаў. У Minsk Marriott Hotel 16 мая сабраліся больш за 400 удзельнікаў: прадстаўнікі бізнесу, дзяржаўных органаў, некамерцыйнага сектара, замежных экспертаў і звычайных інтэрнэт-карыстальнікаў. Без малога 1000 гледачоў не толькі з Беларусі, але і 11 краін - ад Арменіі да Канады, глядзелі анлайн-трансляцыю.
Асноўныя выніковыя лічбы і факты даступныя ў электроннай версіі справаздачы на рускай і англійскай мовах, размешчанай на сайце форуму.