Што змянілася ў правілах рэгістрацыі даменаў з 1 сакавіка

Што змянілася ў правілах рэгістрацыі даменаў з 1 сакавіка

Больш бяспечная працэдура перадачы правоў на дамены і дадатковыя гарантыі правоў у частцы атрымання даменаў у спадчыну - асноўныя змены ў Інструкцыі аб парадку рэгістрацыі даменных імёнаў .BY і .БЕЛ, якія былі апублікаваныя ў канцы мінулага года і пачалі дзейнічаць 1 сакавіка.





Што трэба мець на ўвазе ўладальнікам беларускіх даменных імёнаў:
  • пры змене ўладальніка дамена акрамя традыцыйнай заявы неабходна заключыць дагавор перадачы (уступкi) правоў з асобай, якая прымае даменнае імя. Копія дагавора захоўваецца у рэгістратара і можа быць выкарыстана пры вырашэнні спрэчных сітуацый;
  • дамены ў зоне .BY і .БЕЛ зараз можна перадаць у спадчыну. Для гэтага правапераемніку трэба звярнуцца да рэгістратара і атрымаць далейшыя інструкцыи;
  • хутчэй можна будзе выкупіць дамены, якія трапілі на дабрачынны аўкцыён, але не атрымалі ніводнай стаўкі. Раней такія дамены выстаўляліся на аўкцыён паўторна, а цяпер будуць вызваляцца для адкрытай рэгістрацыі.
Перайсці да поўнага тэксту Інструкцыі.