З 1 студзеня змяніліся правілы рэгістрацыі даменаў .BY і .БЕЛ

У Інструкцыю аб парадку рэгістрацыі даменных імёнаў у нацыянальнай даменнай зоне ўнесены шэраг змяненняў. Адпаведны загад Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь №429 ад 20.12.2019  апублікаваны на Нацыянальным інтэрнэт-партале 31.12.2019 і ўступіў у сілу 1.01.2020.

Усім ўладальнікам даменных імёнаў .BY и .БЕЛ неабходна звярнуць увагу на наступныя новаўвядзенні: 

– Дамен будзе аўтаматычна выдаляцца адразу пасля заканчэння аплачанага перыяду рэгістрацыі. Раней было магчыма падоўжыць рэгістрацыю дамена на працягу 30 дзён пасля заканчэння рэгістрацыі. Неаплачаныя ў адпаведны час імёны будуць трапляць на дабрачынны аукцыён.
– Падаўжэнне регістрацыі дамена зараз магчыма не раней, чым за 2 месяцы да заканчэння аплачанага тэрміну.
– Тэрмін, у які уладальнік дамену павінен падаць свае дадзеныя для карэкціроўкі інфармацыі ў цэнтралізаванай базе дадзеных, павялічаны з 3 да 7 працоўных дзён.
– Рэгламентаваны парадак работы з даменамі ліквідуемых арганізацый. Адразу пасля вырашэння аб унясенні адпаведнага запісу ў Адзіны дзяржаўны рэестр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў абавязацельствы рэгістратара па дагаворы на рэгістрацыю з такім уладальнікам спыняюцца, а дамен выдаляецца.
– Пераможцы дабрачынных аукцыёнаў, куды трапляюць усе без выключэння выдаленыя дамены, могуць пералічыць грашовыя сродкі па свайму выбары ва ўстановы для дзяцей-сірот, дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў у якасці ахвяравання без заключэння ў пісьмовай форме адпаведнай дамовы.

Перайсці да поўнага тэксту Інструкцыі аб парадку рэгістрацыі даменных імёнаў у нацыянальнай даменнай зоне