Новы тэхнічны адміністратар нацыянальнай даменнай зоны з 1 студзеня 2022 года
У адпаведнасці з загадам ад 25 жніўня 2021 г. №138 Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны, з 1 студзеня 2022 г. функцыі тэхнічнага адміністратара будзе выконваць ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі».
ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» (ТМ) з'яўляецца адным з вядучых пастаўшчыкоў воблачных рашэнняў, ІТ-інфраструктуры і хостынгу ў Беларусі. Аператар аказвае паслугі на базе ўласных тэлекамунікацыйных сетак і дата-цэнтра, забяспечваючы высокі ўзровень абароны інфраструктуры і даных кліента, дзякуючы выкарыстанню самых сучасных сродкаў у сферы інфармацыйнай бяспекі.
beCloud рэалізуе такія ключавыя для беларускага ІКТ-рынку праекты як:
- Апорная сетка перадачы даных для Адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы даных (ЕРСПД)
- Адзіная сетка LTE Advanced Pro (4G)
- Рэспубліканскі цэнтр апрацоўкі даных (РЦАД) - дата-цэнтр TIER III
- Рэспубліканская платформа, якая дзейнічае на аснове воблачных вылічэнняў
З выкарыстаннем створанай інфраструктуры аператар ажыццяўляе рэалізацыю праектаў канцэпцыі SMART CITY, тэсціраванне тэхналогіі высакахуткаснага мабільнага інтэрнэту 5G і іншых. Важным і адказным напрамкам для beCloud у бліжэйшыя гады стане развіццё нацыянальнай даменнай зоны.
У цяперашні час у даменных зонах .BY і .БЕЛ зарэгістравана каля 149 000 даменаў. З сярэдзіны 2020 года адзначаецца падзенне колькасці новых рэгістрацый і скарачэнне нацыянальнай даменнай зоны ў цэлым.
На працягу апошніх 10 гадоў тэхнічным адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны выступала ТАА «Надзейныя праграмы» (hoster.by). Кампанія адказвала за працу нацыянальнай даменнай зоны .BY і .БЕЛ: ад падтрымкі рэестра і DNS-сервераў да правядзення дабрачынных аўкцыёнаў даменаў.
У beCloud адзначылі: «ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» шануе тую працу, якую правяло ТАА «Надзейныя праграмы» у якасці тэхнічнага адміністратара нацыянальнай даменнай зоны і выказвае ўпэўненасць у далейшым развіцці «байнэту» сумеснымі намаганнямі ўсіх удзельнікаў рынку. beCloud добра ведае, наколькі важная адмоваўстойлівасць і бяспека ў рэалізацыі праектаў нацыянальнага маштабу, і гатовы прымяняць свае веды і вопыт для развіцця нацыянальнай даменнай зоны».