Байнэт святкуе юбілей!
У галоўнага імянінніка Байнэту сёння юбілей! 5 мая дамену .BY спаўняецца 30 гадоў!
Тры дзесяцігоддзі таму пачаўся вялікі шлях пад назвай беларускі інтэрнет.
Пачаўшы сваю гісторыю ў 1994 годзе, калі Беларусі быў дэлегаваны і ўнесены ў міжнародную базу даных нацыянальных даменаў верхняга ўзроўню краінавы дамен .BY, Байнэт нястомна рухаецца наперад. І робіць гэта ўпэўненымі крокамі.
Значнасць Інтэрнету ў сучасным свеце складана пераацаніць. Сваім з'яўленнем ён задаў новую мадэль спажывання інфармацыйных рэсурсаў. Інфармацыя стала адной з галоўных каштоўнасцей, выйшла на першыя пазіцыі ў сістэме спажывання даброт.
Сваё 30-годдзе нацыянальная даменная зона Беларусі, якая, дарэчы, з 2014 года ўключае дзве зоны - «.by» і «.бел», сустракае колькасцю каля 149 500 актыўных даменаў другога ўзроўню.
На 1 мая 2024 года размеркаванне колькасці даменных імёнаў такое:
- у даменнай зоне «.by» – 132 387 дамена,
- у даменнай зоне «.бел» – 16 860 даменаў
З 1 студзеня 2022 года для Байнэту ім стаў beCloud, на якога былі ўскладзены функцыі тэхнічнага адміністратара нацыянальнай даменнай зоны .BY/.БЕЛ.
Генеральны дырэктар beCloud Алег Сядзельнік:
«Асноўная задача тэхнічнага адміністратара даменнай зоны ў тым, каб гэтая даменная зона была даступная. Даступная як унутры краіны, нам беларусам, так і звонку, каб нас бачыў свет. Таму мы забяспечваем надзейную працу сервераў даменнай зоны, а таксама даступнасць сэрца даменнай зоны, яе рэестра, які захоўвае інфармацыю аб кожным дамене».
beCloud, як тэхнічны адміністратар нацыянальнай даменнай зоны .BY/.БЕЛ і акрэдытаваны рэгістратар даменных імёнаў, накіраваны на тое, каб нацыянальная зона Беларусі ў сусветнай супольнасці была вядомая і паважаная, пераймала лепшыя практыкі іншых рэгістратур для развіцця Байнэту.
Генеральны дырэктар beCloud Алег Сядзельнік:
«Мы будзем працягваць павышаць прэстыж нацыянальнай даменнай зоны, будзем захоўваць і развіваць гісторыю Байнэту».
Віншуем усіх з гэтай датай у гісторыі нацыянальнай даменнай зоны Беларусі! Мы рады мець дачыненне да развіцця ў нашай краіне такой глабальнай і значнай з'явы, як Інтэрнэт. І з задавальненнем прадстаўляем фільм beCloud аб станаўленні і развіцці Байнэту, створаны ў гонар 30-годдзя нацыянальнай даменнай зоны Беларусі.