Нацыянальныя даменныя зоны .BY і .БЕЛ перасягнулі адзнаку ў 150 000 зарэгістраваных імёнаў

Тэхнічны адміністратар нацыянальных даменных зон .BY і .БЕЛ паведамляе аб пераадоленні знакавай мяжы ў колькасці зарэгістраваных даменных імёнаў у Беларусі – у перыяд са студзеня па чэрвень 2025 года агульная колькасць даменаў перавысіла 150 000.
За першыя паўгода працы экасістэмы даменнай зоны ў 2025 годзе было зарэгістравана 12 516 новых даменаў: у даменнай зоне .BY – 11 524 дамена, у .БЕЛ – 992 дамена. Традыцыйна, «лакаматывам» росту агульнай колькасці даменаў, як і ў мінулыя перыяды, сталі дамены ў зоне .BY.

Усяго ў рэестры даменных імёнаў тэхнічнага адміністратара знаходзіцца 150 882 даменаў другога ўзроўню, у тым ліку .BY – 135 704 даменаў, .БЕЛ – 15 178 даменаў. У сакавіку зарэгістраваны пік набытых даменаў у зоне .BY – 2 112, у красавіку – 176 даменаў у зоне .БЕЛ. У параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года рост колькасці даменных імёнаў не такі імклівы (149 491 за першыя шэсць месяцаў мінулага года), аднак спецыялісты адзначаюць станоўчую тэндэнцыю да павелічэння агульнай колькасці даменаў .BY і .БЕЛ, што адпавядае агульнасусветным тэндэнцыям.

У разрэзе рэгіёнаў Беларусі набытыя дамены размеркаваліся даволі прадказальна: большая частка ўладальнікаў даменных імёнаў зарэгістраваная ў Мінску і Мінскай вобласці, следам са значным адрывам размясціліся Брэсцкая, Гомельская, Гродзенская і іншыя вобласці краіны.

Кампаніі пашыраюцца, развіваюць новыя напрамкі, бізнес стварае для сябе новыя сайты. Усё больш купляюць дамены ў зоне .BY замежныя кампаніі, прыватныя асобы-нерэзідэнты. У топе краін знаходзіцца Расія – 3963 рэгістрацыі ад рэзідэнтаў РФ. Пасля Расіі краінай з самай вялікай цікавасцю да .BY з'яўляецца Германія, з невялікім адрывам следам ідуць ЗША, Кітай і Францыя.
Доля даменаў, зарэгістраваных нерэзідэнтамі Беларусі, складае каля 8% ад усёй колькасці даменных імёнаў у рэестры.



Адзін з трапяткіх праектаў, якому тэхнічны рэгістратар надае сваю асаблівую ўвагу і аналагаў якому няма нідзе ў свеце - правядзенне рэгулярных дабрачынных аўкцыёнаў (аказанне дапамогі дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, сіротам, дзецям-інвалідам і з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця). На дабрачынныя таргі выстаўляюцца дамены, якія па нейкіх прычынах вызваліліся ці іх уласнік не стаў іх прадаўжаць.
У мінулым паўгоддзі нам удалося правесці пяць аўкцыёнаў, і кожны з іх быў адзначаны яркімі запамінальнымі даменнымі імёнамі, кошт якіх прынесла ў агульную дабрачынную скарбонку значную суму грашовай падтрымкі – 68 754 бел. руб. 71 кап. Удзельнікі дабрачынных аўкцыёнаў выкупілі 298 лотаў, з іх: 285 – у зоне .BY, 13 – у зоне .БЕЛ. Зарэгістравацца для ўдзелу ў дабрачынных аўкцыёнах можна праз асабісты кабінет электроннай пляцоўкі даменных таргоў auction.cctld.by.

Каб сайт кампаніі лёгка знаходзілі кліенты і ён размяшчаўся ў першых радках пошукавікаў, трэба правільна выбіраць даменнае імя .БЕЛ:
- простыевещи.бел,
- ландшафт.бел,
- брестполумарафон.бел,
- аэросъемка.бел,
- ноутбуки.бел,
- барахолка.бел и другие.