У Беларусі рэгіструюць усё больш новых даменных імёнаў
Тэхнічны адміністратар нацыянальнай даменнай зоны. BY і .БЕЛ паведамляе аб значным росце колькасці зарэгістраваных даменных імёнаў у Беларусі.
Калі летась са студзеня па чэрвень было зафіксавана 12 516 новых даменаў, то сёння гэтая лічба павялічылася да 14 892 рэгістрацый. Прырост амаль у 20% уражвае! Лідзіруе ў агульнай колькасці навічкоў нацыянальная зона .BY.

Усяго ў рэестры даменных імёнаў тэхнічнага адміністратара знаходзіцца 157 430 даменаў другога ўзроўню, у тым ліку .BY – 141 900 даменаў, .БЕЛ – 15 530 даменаў.
Колькасць даменных імёнаў на 30 чэрвеня 2026
Прырост новых даменных імёнаў у першым паўгоддзі 2026

Пік набытых даменаў прыйшоўся на вясну: у сакавіку і красавіку куплялі больш за ўсё даменаў у зоне. BY – 2 520 і 2 411, у зоне. БЕЛ – 190 і 188 адпаведна.
Размеркаванне даменных імёнаў па абласцях Рэспублікі Беларусь у першым паўгоддзі 2026

Назіраецца тэндэнцыя да росту пакупкі даменаў у зоне .BY .БЕЛ замежнымі кампаніямі, прыватнымі асобамі-нерэзідэнтамі. У топе краін знаходзіцца Расія - 4056 рэгістрацый ад рэзідэнтаў РФ. Пасля Расіі краінай з самай вялікай цікавасцю да .BY .БЕЛ з'яўляецца Германія, з невялікім адрывам следам ідуць ЗША, Кітай і Вялікабрытанія.
Доля даменаў, зарэгістраваных нерэзідэнтамі Беларусі, складае каля 8% ад усёй колькасці даменных імёнаў у рэестры.
ТОП-5 краін уладальнікаў-нерэзідэнтаў даменных імёнаў у зонах. BY і .БЕЛ
Размеркаванне даменных імёнаў па форме рэзідэнцтва і па суб'ектах гаспадарання

Адзін з традыцыйных праектаў, на якім тэхнічны адміністратар .BY і .БЕЛ хацеў бы зрабіць асаблівы акцэнт - правядзенне рэгулярных дабрачынных аўкцыёнаў.
Са студзеня па чэрвень 2026 года нам удалося правесці 5 дабрачынных аўкцыёнаў. Кожны праведзены аўкцыён адзначаны яркімі запамінальнымі даменнымі імёнамі, кошт якіх прынёс у агульную дабрачынную скарбонку значную суму грашовай падтрымкі - больш за 82 000 беларускіх рублёў. Самы «прыбытковы» па суме аўкцыён адбыўся ў красавіку - было пералічана больш за 30 тысяч беларускіх рублёў.

Удзельнікі дабрачынных аўкцыёнаў выкупілі 341 лот, з іх: 332 - у зоне .BY, 9 - у зоне .БЕЛ. Зарэгістравацца для ўдзелу ў дабрачынных аўкцыёнах можна праз асабісты кабінет электроннай пляцоўкі даменных таргоў auction.cctld.by.
ТОП-10 самых дарагіх даменаў за першае паўгоддзе 2026
ТОП самых запамінальных даменаў у .BY .БЕЛ у першым паўгоддзі 2026
Каб сайт кампаніі лёгка знаходзілі кліенты, трэба правільна выбіраць даменнае імя. Мы адзначаем прыкметныя afishaminsk.by, movananova.by, vulica.by, taksi.by, parnik.by, babies.by, bukashka.by, ulei.by.
Кірылічныя дамены часта размяшчаюцца ў першых радках пошукавікаў, іх прасцей запомніць рускамоўнаму карыстальніку, удалы «неймінг» – важны складальнік прасоўвання брэнда любога бізнэсу. Добрыя перспектывы ў выкупленых бильярд.бел, маркетплейсбел.бел, хорошзабор.бел, каско.бел, сео.бел.
За сцісласць і лёгкую запамінальнасць шануюцца лікавыя дамены, такія як 777-77-77.by, 402.by і 001.by.